Kasilavičy

Касілавічы (Kosiłowicze) – колішні маёнтак на тэрыторыі былога Пружанскага павету, на Палессі.

Верагодна назва паселішча Касілавічы ўзнікла ад прозвішча іх гаспадароў Касілаў. У кнізе 1559 року ў справах зьвязаных з землямі Сялецкімі, узгадваюцца – пан Марцін Касіло (Marcin Kosiłło), Станко Касіло (Stanko Kosiłło) і іншае.
У другое палове XVII ст. тут жылі Юры Касіла (Jerzy Władysław Kosiłło) з жонкаю Кацярынаю Гібловаю. Юры Касіла быў троцкім вайсковым.

Касілавічы ўзгадваюцца ў 1726 року, як частка Сялецкае рымска-каталіцкае парафіі Шарашоўскага дэканату.

Па дадзеным на 1775 рок, маёнтак Касілавічы належыў Станіставу Круповічу (Stanisław Krupowicz) – каморнік Упіцкага павету, Троцкага ваяводства, Вялікага Княства Літоўскага. Належыла яму тут яшчэ 2 дома.

На пачатку XIX ст. Касілавічы ва ўладанні Бенедыкта Барэйшы (Benedykt Boreysza).

Маёнтак на мапе 1850-х

На пачатку другое паловы XIX маёнткам валодаў род Тарасевічаў. Па дадзеным на 1860-я зямельны надзел Касілавічаў складаў 108 дзесяцінаў.

Пасьля анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, у перыяд з 14 траўня 1865-га па 17 кастрысніка 1873-га, частка зямельных надзелаў маёнтка Касілавічы, што належала памешчыку Тарасевічу (расейскія ініцыялы Ф.О.), была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі. ⁵

Маёнтак на мапе 1880-х

На 1880-я ўладальніцаю значыцца Марыя Тарасевіч (Marja Tarasiewicz), а зямельны надзел – 139 дзесяцінаў.

Маёнтак на мапе 1931 року

Невядома як маёнтак перайшоў ад Тарасевічаў да Гаеўскіх, але перад другою сусветнаю вайною, згодна з інфармацыяю на 1930 рок, уладальніца Касілавічаў – Ванда Гаеўская (Wanda Gajewska).

Касілавічы з сатэліту, 2018

Паркавы гушчар, 2018

Паласа старых клёнаў уздоўж дарогі, 2018

Касінаўскае возера, 2018

“Жыццё застылае ў часе”, 2018

Krynicy:
Ревизия пущ и переходов звѣриных в бывшем Великом Княжествѣ Литовском, 1559 год, стр. 146, 149
Mikołaj Rozanow – „Powiat Prużański (Szkic Historyczny)” 1935 rok, str. 75-84
archive.org
books.google.by
P.Sz.Towpik – Szlachta traktu pruzanskiego z 1775 r.
5) fgurgia.ru

5 thoughts on “Kasilavičy

  1. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў 1938 року | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  4. Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana

  5. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў 1860-х рокаў | Pružana

Пакінуць каментар